Знайсці
22.02.2015 / 20:547РусŁacБел

Наша мова: як адзначалі дзень роднай мовы ў Мінску ФОТАРЭПАРТАЖ

«Свята роднай мовы» прайшло 22 лютага ў менскім бізнэс-клубе Imaguru. Мерапрыемства пачалося а 14.00 у нядзелю, яно прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, які быў заснаваны ЮНЭСКА і традыцыйна адзначаецца 21 лютага.

У гэтым годзе ў фармаце культурна-адукацыйнага свята, прымеркаванага да Дня роднай мовы, было вырашана аб’яднаць беларускамоўныя творчыя ініцыятывы, моўныя курсы, бізнэс-праекты, а таксама вытворцаў сувеніраў і паштовак, цікавых музыкаў і разнастайных творчых працаўнікоў. Праграма распісаная з 14 гадзін дня да позняга вечара нядзелі.

На першай пляцоўцы сваю прадукцыю, звязаную з нацыянальнай тэматыкай, прэзентуюць Мінскі гадзіннікавы завод, які выпусьціў лінейку гадзіннікаў з нацыянальным цыферблатам «Спадчына», і вытворца ніжняй бялізны з арнаментам Bializna.by.

Тут жа праходзіць прэзентацыя новай настольнай гульні «Казачнік» і камп'ютарнай гульні «Легенды Эйзэнвальда», майстар-класы па кулінарыі, выступ КВК, а таксама літаратурна-музычная праграма, падчас якой выступілі пісьменнікі і літаратары Віктар Марціновіч, Алесь Плотка, Зміцер Вішнёў і беларускія барды.

Для маленькіх наведнікаў сьвята была прадугледжана дзіцячая зона і канцэртна-забаўляльная праграма.

На музычна-забаўляльнай пляцоўцы працуе выстава плакатаў Уладзіміра Крукоўскага.

Адбылася лекцыя і практычныя заняткі па народных танцах Беларусі.

Тут жа прайшлі прэзентацыі выданняў ТБМ і Цэнтру славянскіх моў і культур, праграма моўных курсаў «Моваведа». На гэтай пляцоўцы выступілі гурты Vuraj, Yamaya, «Крама» і Паліна Рэспубліка.

У адукацыйнай зоне госці наведалі майстар-класы па працы з сістэмай Wikipedia, дзе спецыялісты расказалі пра тое, як можна ўдасканальваць беларускамоўны сегмент гэтай свабоднай энцыклапедыі.

Прадстаўнікі каманды infarmatyka.org прачыталі лекцыю пра тое, як праводзіць навуковую дзейнасьць у галіне матэматыкі на беларускай мове.

Тут жа ахвотныя змаглі далучыцца да напісання VIII Усебеларускай дыктоўкі і сустрэліся з мовазнаўцам, былым дыпламатам Пятром Садоўскім і наведалі майстар-класы Наталлі Гамаюнавай і Валянціны Слюнчанкі па вырабе паштовак-выцінанак.

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031